GG ggkjt.by archive

ggkjt.by

І зноў Каляды.

Добрыя людзі, будзьце ўсе рады, Хай не кране вас смутак і жаль. Сёння мы з вамі святкуем Каляды, Сёння над намі блакітная даль! У нашым каледжы склалася добрая традыцыя святкаваць Каляды разам. Са шчырымі пажаданнямі ў кожную аўдыторыю заходзілі сапраўдныя калядоўшчыкі па старажытнай беларускай традыцыі. Навучэнцы з выкладчыкамі і прадстаўніком Прафесійнага камітэту навучэнцаў Рэдзюк Т.А. […]

І зноў Каляды.

І зноў Каляды.

IMG_0315-главная

Добрыя людзі, будзьце ўсе рады,

Хай не кране вас смутак і жаль.

Сёння мы з вамі святкуем Каляды,

Сёння над намі блакітная даль!

У нашым каледжы склалася добрая традыцыя святкаваць Каляды разам. Са шчырымі пажаданнямі ў кожную аўдыторыю заходзілі сапраўдныя калядоўшчыкі па старажытнай беларускай традыцыі. Навучэнцы з выкладчыкамі і прадстаўніком Прафесійнага камітэту навучэнцаў Рэдзюк Т.А. павіншавалі ўсе групы добрымі словамі і салодкімі падарункамі.

Калядоўшчыкі падаравалі педагогам і працаўнікам каледжа вясёлы настрой, задор і бадзёрасць на ўвесь Новы год.Не абышлося без Казы, якая задавала загадкі, гарэзіла, шуткавала і, канешня, атрымала пачастункі. З калядамі, дарагія сябры!

Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!

Каб у вашай хаце было заўсёды што даці!

Каб былі міскі, лыжкі памыты, і вашыя дзеткі сыты!

Каб мірна, весела жылося, каб хацелася і маглося!

Каб пілося-елася і яшчэ хацелася!

Будзь, Ваша, здаровы, як рыжык баровы!

Май торбу грошай, жыві ў раскошы!

Збожжа поўнае клецце, павагу ў свеце!

Усяго даволі, а бяды — ніколі!

З найлепшымі пажаданнямі ЦК “Мовы і літаратура”

С РОЖДЕСТВОМ И НОВЫМ ГОДОМ!

Следующий пост:

В Новый год сбываются самые заветные мечты, нужно только поверить в это!→