Мы з Калядаі вітаем, шчасця, радасці жадаем!

IMG-b1a77664f235a6daf15c4d3c4ab6a6c4-V

 

Па добрай традыцыі, якая склалася ў нашай навучальнай установе, на Каляды зноў да кожнай групы завіталі сапраўдныя  калядоўшчыкі, каб шчыра павіншаваць са святамі:

Мы са святам Вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!

Каб у вашай хаце было заўсёды, што даці!

Каб былі міскі, лыжкі памыты і вашыя дзеткі сыты!

Каб мірна, весела жылося, каб хацелася і маглося!

Будзь, Ваша, здаровы, як рыжык баровы!

Майце торбу грошай, жывіце ў раскошы!

Збожжа поўнае клецце і павагу ў свеце!

Усяго даволі, а бяды — ніколі!

Такія шчырыя пажаданні гучалі ў кожнай аўдыторыі.

Не забыліся і пра Казу, якая загадвала свае загадкі і весяліла навучэнцаў і супрацоўнікаў. Яна шуткавала, гарзіла і прынесла добры настрой кожнаму , спадзяемся, на ўвесь наступны год.

Дзед Мароз разам са Снягуркай павіншавалі ўсіх з Новым годам і Калядамі і ўручылі салодкі падарунак ад Прафсаюзнай аргаізацыі навучэнцаў кожнай групе.

Мы ўпэўнены, што Новы 2019 год будзе яскравым, плённым і шчаслівым!

З найлепшымі пажаданнямі ЦК “Мовы і літаратура”


Навигация по записям

Предыдущий пост:     ←
Следующий пост:    

Оставить свой комментарий

Яндекс.Метрика